На тэнісным турніры ў Брысбене Аляксандра Сасновіч ужо ў паўфінале

4 января 2018

На тэнісным турніры ў Брысбене Аляксандра Сасновіч ужо ў паўфінале

Беларуска перамагла 38-ы нумар сусветнага рэйтынгу - францужанку Алізэ Карнэ. Саступіўшы ў першай партыі 3:6, Саша была мацнейшай у другім і трэцім сэтах - 6:2, 6:3.

У гульні за выхад у фінал Аляксандра Сасновіч будзе сапернічаць з латвійскай тэнісісткай Анастасіяй Севаставай, 16-м нумарам сусветнага рэйтынгу.