На тэлеканале "Беларусь 5" сёння вялікі футбольны дзень

10 Кастрычніка 2017

Вялікі футбольны дзень дорыць фанатам Белтэлерадыёкампанія. Сёння матчы і нацыянальнай, і моладзевай зборных краіны  тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры. Каманда ў заключным матчы адбору на чэмпіянат свету будзе змагацца з Францыяй. У цяперашняй кваліфікацыі толькі Люксембург здолеў адняць ачкі ў "трохкаляровых" у Парыжы. У такім стылі спадзяюцца згуляць і беларусы.

Матч Беларусь - Францыя сёння на "Беларусь 5" стартуе ў 21:45. А ледзь раней, у 18:55, моладзевая зборная краіны на гарадскім стадыёне Барысава згуляе з камандай Малдовы.