На сувязі са студыяй з Рыа Іван Міхайлаў

7 августа 2016

Пачнём з Алімпіяды ў Бразіліі. Мяркуючы па ўсім, яна запомніцца не толькі шумам допінгавых скандалаў, але і гукамі, якія павінны былі знікнуць задоўга да цырымоніі адкрыцця. Гул адбойных малаткоў і перфаратараў. Гульні, вядома, запусцілі, але са скрыпам. Ці магла тады, у 2009 годзе, радасная бразільская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам да Сілвам уявіць, што ўсё будзе так? Наўрад ці.

Можа, спартыўныя вынікі зменяць агульнае ўражанне? Пажывём убачым. Пакуль жа, не марнуючы часу, перанясёмся ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе на час Гульняў працуе некалькі нашых здымачных груп. Там разгарнулася студыя Белтэлерадыёкампаніі. Вы ўжо маглі бачыць дзённікі і сюжэты. І прама зараз прапануем уключэнні адразу з некалькіх пунктаў у Рыа і тры аспекты Гульняў. Разгледзім Алімпіяду з усіх бакоў.

І першым пра навіны і ўражанні спытаемся ў нашага калегі Івана Міхайлава (прамое ўключэнне).