Зборная Беларусі па пляжным футболе стала сярэбраным прызёрам Еўралігі. Першынство завяршылася напярэдадні ў Партугаліі. У вырашальным паядынку Суперфіналу каманда Нікаласа Альварада ўступіла гаспадарам з лікам 4:7. Серабро - найлепшы вынік беларусаў за ўвесь час выступленняў на прэстыжным турніры. Бронза - у італьянцаў, у барацьбе за трэцяе месца яны адолелі іспанцаў - 5:3.
На суперфінале Еўралігі па пляжным футболе зборная Беларусі заваявала серабро
13 сентября 2021













