На сталічных спартыўных пляцоўках праходзіць XIII летняя міжнародная Ашчадбанкіяда

19 июля 2019

Барацьба да апошняга пад аглушальны роў балельшчыкаў. У такой атмасферы на сталічных спартыўных пляцоўках праходзіць 13-ая летняя міжнародная Ашчадбанкіяда. Сёння перадапошні спаборніцкі дзень, і чэмпіёны і прызёры турніру вызначыліся практычна ва ўсіх відах спорту. Дарэчы, беларуская зборная стала лепшай камандай сярод даччыных банкаў групы "Ашчадбанк". А вось нашы госці - удзельнікі турніру адзначаюць выдатную падрыхтоўку. І гэта нядзіўна, бо зусім нядаўна на гэтых жа пляцоўках праходзілі II Еўрапейскія гульні. Заўтра спартсмены-аматары (а іх у Мінску сабралоя каля 3 тысяч) разыграюць медалі ў пляжным валейболе і турніры па бадмінтоне.