На сталічнай "Чыжоўка-Арэне" "Юнацтва" прымае "Нёман"

3 апреля 2019
У Мінску сёння пачалося свята для хакейных балельшчыкаў. На сталічнай "Чыжоўка-Арэне" праходзіць першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі. "Юнацтва" прымае "Нёман". Папярэднія 2 сезоны галоўны трафей даставаўся хакеістам з Гродна. Зараз каманда Міхаіла Захарава нацэленая на рэванш.  Але пакуль не ўсё атрымліваецца: пасля двух перыядаў госці наперадзе 2:1. Зараз у гульні перапынак перад вырашальнай дваццаціхвілінкай. Серыя, нагадаем, прадоўжыцца да чатырох перамог. Прамую трансляцыю паядынка вядзе тэлеканал "Беларусь 5".