На стадыёне "Дынама" прайшла матчавая сустрэча зборных Беларусі, балканскіх краін, Украіны і Прыбалтыкі

23 июня 2018

Першы іспыт - на пяць з плюсам. На абноўленым стадыёне "Дынама" прайшла матчавая сустрэча зборных Беларусі, балканскіх краін, Украіны і Прыбалтыкі. Ужо праз год на гэтых жа дарожках і сектарах адбудуцца II Еўрапейскія гульні, і гэты матч быў як бы рэпетыцыяй маючага адбыцца старту. У нашай краіне настолькі буйнога спаборніцтва па лёгкай атлетыцы не было даўно.

Крысціна Камыш працягне. 126 спартсменаў, 13 краін і 4 каманды. У праграме матчавай сустрэчы 7 дысцыплін. Ільвіная доля ўвагі была нададзеная сектару для кідання молата, які ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі знаходзіцца на цэнтральным стадыёне Беларусі, а не на запасным. Менавіта тут адбылося вяртанне Івана Ціхана. У сектары Іван не з'яўляўся даўно - з часоў заваявання срэбнага медаля на Алімпіядзе ў Рыа. Лепшая спроба дома - 75 метраў 77 сантыметраў. Гэта другое месца.

Матчавая сустрэча зборных была прымеркаваная да адкрыцця стадыёна "Дынама" і таму ўспрымалася, як урачыстае шоу. Аднак гэта не адмяняла спартыўнай значнасці спаборніцтваў. Сезон у лёгкай атлетыцы ў самым разгары. Да чэмпіянату Еўропы менш як 2 месяцы, і таму спартсмены падышлі да матча ў форме, блізкай да аптымальнай.

За апошні месяц нашымі лёгкаатлетамі абноўленыя тры нацыянальныя рэкорды. Перапісалі гісторыю Аліна Талай, Таццяна Халадовіч і Дзмітрый Набокаў. Матчавая сустрэча - магчымасць ацаніць новую пляцоўку для трэніровак і будучых стартаў.

Не выпусцілі магчымасць паглядзець на прызёраў Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету і Еўропы балельшчыкі. Фанаты прыйшлі на абноўлены стадыён "Дынама".

На матчавай сустрэчы зборных атлеты кваліфікаваліся на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе ў Берліне ў пачатку жніўня. На еўрапейскім форуме выступяць мінімум 35 беларусаў.