На пятым этапе Кубка свету па біятлоне сёння жаночая эстафета

17 Студзеня 2020
Дзінара Алімбекава пабяжыць першай за Беларусь у эстафеце на пятым этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупальдынгу. Пачатак гонкі ў 16:20. Прамы эфір на тэлеканале "Беларусь 5". Наша зборная выступіць пад 11-м стартавым нумарам. Алімбекава перадасць эстафету Ірыне Крыўко. На трэцім этапе заяўлена Ганна Сола. Завершыць гонку Алена Кручынкіна.