На палігоне Алабіна сёння другі паўфінальны заезд

12 августа 2019

Сёння стане вядома, хто будзе змагацца за прызавыя месцы "Танкавага біятлона". На палігоне Алабіна адбудзецца другі паўфінальны заезд. Удзельнічаюць чатыры каманды: Беларусь, Расія, Венесуэла і Манголія. Нашы танкісты выступаюць на чырвоным танку. Іх чакае спаборніцтва ў эстафеце. Ад кожнай краіны задзейнічаныя тры экіпажы. На максімальнай хуткасці трэба прайсці 4 кругі, гэта каля 5 км. Па шляху трэба паразіць умоўныя мішэні: танк, верталёт і агнявы пункт гранатамётчыка. За кожны промах каманда атрымлівае дадатковы круг на паўкіламетра. 

Па выніках сённяшняга заезду стануць вядомыя каманды, якія выйдуць у фінал. Ён пройдзе 17 жніўня на палігоне Алабіна.