На Першых Еўрапейскіх гульнях у Баку сёння трэці спаборніцкі дзень

14 июня 2015

На вяслярным канале завяршыліся папярэднія заплывы, па выніках якіх адразу шэсць беларускіх экіпажаў кваліфікаваліся ў фінал і будуць змагацца за ўзнагароды. Гэта Аляксандр і Андрэй Багдановічы ў каноэ-двойцы на 1000 метраў, мужчынская байдарка-чацвёрка на такой жа дыстанцыі, а таксама байдарачніца Вольга Худзенка на дыстанцыі 500 метраў. Аналагічную адлегласць з трэцім вынікам пераадолелі Маргарыта Махнева і Марына Літвінчук - вынік дазволіў выйсці ў фінал. Лепшы час Гульняў паказаў Максім Пятроў на дыстанцыі 1000 метраў на каноэ. Кваліфікаваўся ў вырашальны заплыў і байдарачнік Алег Юрэня на 1000 метраў.