На першых Еўрапейскіх гульнях у Баку зборная Беларусі размяшчаецца на 5 месцы

20 июня 2015

На першых Еўрапейскіх гульнях у Баку сёння ў стральбе з лука ў індывідуальным першынстве Антон Прылепаў адолеў спартсмена з Ізраіля - 7:3 і прабіўся ў 1/16 стадыю спаборніцтваў. Аляксандр Лягушаў, на жаль, у сваім паядынку прайграў. Яшчэ ў гэтай дысцыпліне беларусаў прадставіць Павел Далідовіч. Яго стральба пачнецца ўвечары. Вікторыя Чайка не змагла прабіцца ў фінал спаборніцтваў з малакалібернага пісталета на 25 метраў.Нагадаем, жаночая зборная Беларусі сёння выступіць у велагонцы. Яшчэ хварэем за спартсменаў у скачках з трампліна, боксе, спартыўнай гімнастыцы і пляжным валейболе. Прамыя трансляцыі з Баку будзе паказваць тэлеканал "Беларусь 5". На гэты момант зборная Беларусі размяшчаецца на 5 месцы. У нас 6 залатых, 4 срэбныя і 12 бронзавых узнагарод.