На першым этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе сёння дзень спрынтарскіх гонак

5 декабря 2015

У гэтыя хвіліны завяршаюць спаборніцтвы мужчыны. А дзяўчаты выйдуць на шведскую трасу ў 17:30. Пад другім стартавым нумарам беларуска Анастасія Дубарэзава. Таксама ў гонцы прымуць удзел Надзея Пісарава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Дар'я Юркевіч і Ганна Сола.