На Паралімпійскіх гульнях І. Бокі ў заплыве на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем паказаў першы час

25 августа 2021

Увага спартыўных балельшчыкаў гэтай раніцай звернута да стартаў у Токіа, дзе плыўцы-паралімпійцы ў розных заплывах і дысцыплінах выяўлялі састаў удзельнікаў фінальных спаборніцтваў, у якіх сёння будуць разыграныя медалі. Беларус Ігар Бокі ў заплыве на сваёй кароннай дыстанцыі 100 метраў батэрфляем паказаў першы час. Адзначым, што на гэтай дыстанцыі яму належыць рэкорд свету і Паралімпіяды. У яшчэ аднаго беларуса - Дзмітрыя Салея - тут жа трэці час.