На "Палова-Арэне" стартаваў чэмпіянат Беларусі па баскетболе 3х3

4 июля 2020
122 каманды, а гэта 500 удзельнікаў! Падобнай лічбы Беларускай федэрацыі баскетбола атрымалася дасягнуць за тыдзень. Сёння на пляцоўках "Палова-Арэны" стартавалі матчы першага этапа Нацыянальнай лігі па баскетболе 3х3. Рашэнне аб аднаўленні спаборніцкай дзейнасці прымалася сумесна з Міністэрствам спорту і турызму. Адзначым, што матчы Нацыянальнай лігі сёння паказваў тэлеканал "Беларусь 5". Барацьба за чэмпіёнскія тытулы чакаецца ў катэгорыях "эліта", "агульная", "дзяўчаты", U-17, U-14, U-12. Падрабязнасці сёння ў праграме "Дзень спорту" на "Беларусь 1".