На алімпійскім авале стартуюць спаборніцтвы канькабежцаў на тысячу метраў

23 февраля 2018

Кадры з Пхёнчхана на вашых экранах. Беларусь прадстаўляе дэбютант Гульняў Ігнат Галавацюк. Гэта дыстанцыя з'яўляецца кароннай для нашага спартсмена. Нагадаем, на Алімпіядзе ён ужо выступаў на пяцісотцы і ўстанавіў асабісты рэкорд і краіны на раўнінных катках. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".