Сёння ў Нацыянальным камітэце Беларусі агучылі склад зборнай нашай краіны ў Карэі. Самае вялікае прадстаўніцтва ў біятлоне - 10 атлетаў. Фрыстайл прадстаўлены шасцю спартсменамі. Сямёра - лыжныя гонкі, канькабежны спорт - двое, шорт-трэк - адзін атлет, гарналыжны спорт - двое.
Таксама была прадстаўлена экіпіроўка нашай зборнай. Галоўнай асаблівасцю стала ўнікальнасць беларускіх традыцый. У калекцыі адлюстравана спадчына мінулага. Вопыт гістарычных традыцый, а таксама арнамент дзяржаўнага флага Беларусі. Камплекты прызначаныя для ўдзелу ў адкрыцці і закрыцці Алімпіяды, цырымоніях узнагароджання, трэніровак і вольнага часу.

Як адзначыў шэф беларускай місіі ў Пхёнчхане, намміністра спорту Аляксандр Баравуля, апошнія вынікі беларускіх спартсменаў выклікаюць аптымізм перад Алімпіядай. Перадавая група дэлегацыі з чатырох чалавек вылятае з Мінска 27 студзеня. А 1 лютага адкрываецца алімпійская вёска, і шэфу місіі трэба будзе вырашыць на месцы пытанні арганізацыі штаба, агледзець жылыя памяшканні і медыцынскі блок. Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у сямі відах спорту па 15 дысцыплінах.













