Унутраны настрой спартсмена - вызначальны фактар для поспеху. Фізічна каманда гатовая на ўсе 100%. Паводле слоў трэнерскага саставу, менавіта псіхалагічны стан будзе ўплываць на выступленне. Сёння на Алімпіяду адправіліся беларускія фрыстайлісты. Срэбны прызёр Турына Дзмітрый Дашчынскі таксама аднавіўся пасля траўмы і гатовы паказаць высокі вынік. Ужо заўтра нашы атлеты правядуць у Сочы першую трэніроўку.
Зімовая Алімпіяда ў Сочы для Беларусі як суверэннай дзяржавы стала ўжо 6-й. За гэты час мы заваявалі 9 узнагарод, 4 з якіх у фрыстайле. У Сочы мужчыны выступяць 17 лютага, а жанчыны 14-га.














