На мундыялі застаецца разыграць дзве пуцёўкі ў чвэрцьфінал

1 июля 2014

Мінулы вечар для грандаў футбола стаў вельмі хвалюючым. У адной восьмай фіналу чэмпіянату свету Францыя сустракалася з Нігерыяй. Ужо на 19-й хвіліне Эмініке ледзь не стварыў сенсацыю, аднак, арбітр вырашыў, што гол быў забіты са становішча па-за гульнёй. Бліжэй да канцоўкі адбіўся клас сініх: на 79-й хвіліне вызначыўся Пагба, у кампенсаваны час аўтаголам адзначыўся Ёба. 2-0. Францыя ў адной чацвёртай згуляе з Германіяй, якая напярэдадні таксама цудам пазбегла фіяска. Асноўны час супрацьстаяння з Алжырам завяршыўся з нулямі на табло, у дадатковы час лік адкрыў Шурле, які затым аддаў галявы пас на Озіла. Лісы пустыні адыгралі адзін мяч, але часу зусім не засталося.


На мундыялі застаецца разыграць дзве пуцёўкі ў чвэрцьфінал. У 19 гадзін згуляюць Аргенціна і Швейцарыя. Прамая трансляцыя - на Беларусь 2. За гадзіну да апоўначы будуць змагацца Бельгія і ЗША. Гэты матч пакажа Беларусь 5.