На Мінскім моры прайшла рэгата "Хто ёсць хто"

21 августа 2017

Вецер надзімае парус, пырскі ляцяць у твар, яхты рассякаюць хвалі... На Мінскім моры прайшла рэгата "Хто ёсць хто". Спаборніцтвы ў краінах СНД праводзяцца ўжо больш як 16 гадоў. Рэгата ў фармаце гонкі з перасадкай павінна была выявіць тых, хто перамагае майстэрствам і вопытам. Спаборнічалі прафесійныя спартсмены і аматары на суднах класа "Лазер". Усяго 21 яхтсмен з Беларусі, Масквы, Яраслаўля і Ніжняга Ноўгарада.

У першай мінскай рэгаце "Хто ёсць хто" перамог беларус Андрэй Паўловіч.