На Мінскім моры першыя ў Беларусі масавыя заплывы на адкрытай вадзе для аматараў

27 августа 2018
Самыя вынослівыя ў выхадныя праплылі 6 км, астатнія - 3 і 1. Усяго на смелы эксперымент адважыліся больш за 300 чалавек. Пераможцам на самай доўгай дыстанцыі стаў Генадзь Сямашка - пераадолеў 6 км за 1 гадзіну 24 хвіліны і 49 секунд. Арганізатары плануюць зрабіць аматарскія заплывы на Мінскім моры штогадовымі.