На "Мінск-Арэне" ўсё гатова да правядзення спаборніцтваў па спартыўнай гімнастыцы

27 июня 2019

Еўрапейскія гульні вяртаюцца на "Мінск-Арэну". Тут ужо ўсё гатова да правядзення спаборніцтваў па спартыўнай гімнастыцы. Сёння мужчын і жанчын чакае кваліфікацыя ў мнагабор'і. Фінал у гэтым відзе прызначаны на 29 чэрвеня. У асобных відах спаборніцтвы пройдуць у заключны дзень Гульняў. Усяго будзе разыграна 12 камплектаў узнагарод - сем у мужчын і пяць у жанчын. Беларускую каманду складаюць тры атлеты: Ягор Шарамкоў, Андрэй Ліхавіцкі і Анастасія Алістратава.