На Мінск-Арэне чарговы матч КХЛ

14 сентября 2014
Стась супраць мінскага Дынама. У 17 гадзін на Мінск-Арэне пачнецца чарговы матч КХЛ, у якім беларускія зубры прымуць маскоўскі ЦСКА. Супраць мінчан будзе гуляць экс-нападаючы клуба Андрэй Стась, які перабраўся ў Маскву ў цяперашняе міжсезонне.

Армейцы пакуль ачкоў не гублялі, набралі ў трох сустрэчах 9 балаў. Дынама пасля 4 сустрэч мае ў актыве 5 ачкоў.