На матч Беларусь - Галандыя прададзена ўжо больш за палову білетаў

3 октября 2017

Вялікая верагоднасць, што матч Беларусь - Галандыя ў рамках адбору на чэмпіянат свету збярэ на "Барысаў-Арэне" аншлаг. Паводле інфармацыі афіцыйнага Twitter Беларускай федэрацыі футбола, прададзена ўжо больш за палову білетаў. Усяго ж трыбуны барысаўскага стадыёна ўмяшчаюць крыху больш за 13 тысяч гледачоў. Гульня адбудзецца 7 кастрычніка ў 21:45 па беларускім часе.