На малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" гуляюць Швейцарыя і Расія

4 января 2019

На юбілейным Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі ў барацьбу ўступаюць яшчэ 4 каманды. У гэтыя хвіліны на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" гуляюць Швейцарыя і Расія, на вялікай пачынаецца паядынак Кітая і Арабскіх Эміратаў.

У вячэрняй праграме турніру спачатку пазмагаюцца немцы і чэхі, а ў 19:00 пачнецца паядынак гаспадароў і зборнай Балтыі. "Беларусь 5" пакажа гэты матч у 22:10.

Пасля першага гульнявога дня турніру перамог у сваіх матчах дамагліся зборная Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў над камандай Балканаў 9:5, славакі абышлі швейцарцаў 10:4, фіны былі мацнейшыя за немцаў 10:2, а гаспадары - дзеючыя пераможцы турніру - абгулялі каманду Міжнароднай федэрацыі хакея 13:7.