На лыжаролернай трасе ў Вяснянцы сёння прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках

3 февраля 2017

Больш як 200 удзельнікаў з 31 школы: на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы сёння прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках сярод навучэнцаў 6-8-х класаў школ Мінскага раёна.

Юныя спартсмены, у залежнасці ад узросту, пераадольвалі дыстанцыю ад аднаго да трох кіламетраў. Удзельнікі прайшлі адбор: кожная школа магла заявіць не больш як 8 чалавек. У выніку ў агульнакамандным заліку трыумф святкавала Астрашыцка-Гарадоцкая школа. Свой уклад у перамогу ўнёс малодшы сын Прэзідэнта Мікалай, які раней ужо паказаў сябе добрым хакеістам. Ён стаў лепшым на двухкіламетровай дыстанцыі.

Удзельнікі, якія паказалі лепшыя вынікі на раённых спаборніцтвах, атрымаюць шанцы выступіць на абласной спартакіядзе школьнікаў.