На лёдзе "Мінск-Арэны" ідуць трэніроўкі да чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні

21 января 2019

Беларусь становіцца цэнтрам сусветнага фігурнага катання. У Мінск прыбываюць удзельнікі чэмпіянату Еўропы. Такі форум сталіца прымае ўпершыню. Да нас прыедуць лепшыя фігурысты кантынента, у тым ліку дзеючая алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава. Беларусь на дамашніх спаборніцтвах прадставяць Юрый Гуліцкі і Ганна Кублікава, трэніруе якіх тытулаваны трэнер Аляксандр Жулін.

У мужчынскім адзіночным катанні Беларусь прадставіць Якаў Зянько. У гэтыя хвіліны на лёдзе "Мінск-Арэны" ідуць афіцыйныя трэніроўкі. А вось у сераду пачнуцца першыя спаборніцтвы. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа форум у максімальным аб'ёме.