На лёдзе малой арэны ў Чыжоўцы працягваецца другі матч плэй-оф кубка Прэзідэнта па хакеі

20 марта 2021
Гэтымі хвілінамі на лёдзе малой арэны ў Чыжоўцы працягваецца другі матч плэй-оф кубка Прэзідэнта па хакеі, у якім  дзеючы чэмпіён - сталічнае "Юнацтва" - прымае  жлобінскі "Металург". У першай сустрэчы, адзначым, гаспадары вырвалі вікторыю 4:3 толькі ў авертайме. Прамая трансляцыя супрацьстаяння ідзе на "Беларусь 5". У паралельным паўфінале, нагадаем, гуляюць салігорскі "Шахцёр" і "Гомель". У гэтай серыі пакуль парытэт 1:1.