На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" праходзіць фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

5 января 2018

Паралельна на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" праходзіць фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" старэйшай узроставай групы. Восем каманд паспрачаюцца за галоўны трафей спаборніцтваў. У вырашальных паядынках удзельнічаюць клубы з розных рэгіёнаў краіны. І ўсе падтрымліваюць ідэю аб'яднання спаборніцтваў з Калядным турнірам.

Фінальны матч пройдзе на Раство - 7 студзеня. Дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта будуць змагацца за званне наймацнейшай. Пачатак сустрэчы ў 14:30.