На Кубку свету па біятлоне сёння дзве гонкі праследавання

1 декабря 2013
Рысу пад першым у сезоне этапам Кубка свету па біятлоне падвядуць дзве гонкі праследавання. Першымі на старт у Остэрсундзе выйдуць жанчыны. Лепшая пазіцыя сярод беларусак тут у Дар'і Домрачавай. На дыстанцыю яна адправіцца чацвёртай - гэта праз 24 секунды пасля старту лідара - Анны Флатланд. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на тэлеканале Беларусь 2 у 13.20. Праз дзве гадзіны на старт выйдуць мужчыны. Сяргей Новікаў і Уладзімір Чапелін адправяцца на дыстанцыю практычна адначасова, з розніцай у секунду, але праз крыху больш чым дзве хвіліны пасля лідара Марціна Фуркада.