"На кантролі Прэзідэнта" пра Палац гімнастыкі глядзіце сёння пасля "Панарамы

19 июня 2019

Гэты спартыўны аб'ект блізкі да дасканаласці. Мы раскажам і пакажам, як жыве Палац гімнастыкі праз год пасля адкрыцця. Хто ствараў непаўторны архітэктурны вобраз? Пагаворым пра тых, хто будаваў яго сваімі рукамі.

Спецыяльна для "Беларусь 1"  экскурсію па спартыўным комплексе правядзе галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Ірына Ляпарская  і раскажа, як  крыху больш  чым за год  па даручэнні Прэзідэнта быў пабудаваны дом іх мары - Палац гімнастыкі. Глядзіце сёння пасля "Панарамы"  "На кантролі Прэзідэнта".