"На кантролі Прэзідэнта". Новую серыю пра спортінвентар глядзіце ў сераду пасля "Панарамы"

5 февраля 2019

Вядома, спартыўныя дасягненні - гэта вынік зладжанай працы цэлай каманды. Немалаважную ролю адыгрывае і інвентар для трэніровак і спаборніцтваў. Задачу наладзіць вытворчасць уласнага спартыўнага рыштунку паставіў Кіраўнік дзяржавы. Яшчэ адна задача - далучыць беларусаў да зімовага спорту. Зараз у краіне функцыянуюць 237 месцаў, дзе можна пакатацца на лыжах, а таксама 419 лядовых каткоў. Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы? Глядзіце новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" заўтра пасля "Панарамы".