На III Еўрапейскіх гульнях пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы да XXXIII Алімпійскіх гульняў у Парыжы

17 сентября 2021

Усе спаборніцтвы па відах спорту, якія будуць прадстаўлены на III Еўрапейскіх гульнях, а іх 23, стануць кваліфікацыйнымі да XXXIII Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія пройдуць у 2024 годзе. Пра гэта заявіў на выканкаме прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Спірас Капралас. Там жа былі абмеркаваны і арганізацыйныя пытанні асамблеі спартсменаў Еўропы, якая пройдзе 2 кастрычніка ў Харватыі.