На II Еўрапейскіх гульнях пачаліся спаборніцтвы па стэндавай і кулявой стральбе

24 июня 2019
На II Еўрапейскіх гульнях спартсмены сёння разыграюць 14 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Вызначацца чэмпіёны і прызёры ў баскетболе 3 на 3. За найбольшую колькасць золата, серабра і бронзы пазмагаюцца дзюдаісты. Пачынаюць спаборніцтвы прадстаўнікі спартыўнай аэробікі і батутысты. 

Працягваюцца спаборніцтвы па стэндавай і кулявой стральбе. У абноўленым ціры імя маршала Цімашэнкі сёння разыграюць 3 камплекты ўзнагарод. Спаборніцтвы ўжо пачаліся.

Пра нашы надзеі і анонс дня будучага ў Станіслава Ліпскага. Ён на прамой сувязі са студыяй. 

Спарткомплекс ва Уруччы працягвае заставацца эпіцэнтрам еўрапейскай кулявой стральбы. Канцэнтрацыя чэмпіёнаў свету і прызёраў алімпіяд  гэтымі днямі тут зашкальвае, тым цікавей сачыць за ходам спаборніцтваў.

3 камплекты ўзнагарод сёння будуць тут разыграны  ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 метраў і ў мужчын, і ў жанчын. Пачнецца турнір па стральбе з малакалібернага пісталета на дыстанцыі 50 метраў у змяшаных пар. Хто прадставіць Беларусь, спытаем у двухразовага прызёра Алімпіяд, галоўнага трэнера зборнай Ігара Басінскага.