На Еўрапейскіх гульнях у барацьбу ўступілі нашы плыўцы і фехтавальшчыкі

23 июня 2015

Сёння на Еўрапейскіх гульнях у барацьбу ўступілі нашы плыўцы і фехтавальшчыкі. Аляксандр Буйкевіч не выйшаў у чвэрцьфінал турніру шаблістаў. У 1/16 фіналу беларус прайграў спартсмену з Румыніі. З сямі беларускіх плыўцоў у паўфінал на дыстанцыі сто метраў на спіне прабіўся толькі Мікіта Цмыг. Сёння ўвечар пазмагаецца за выхад у паўфінал і баксёр Вазген Сафарянц. У выпадку перамогі ён забяспечыць сабе як мінімум бронзавы медаль. А ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сёння сустракалі чарговых спартсменаў з Баку - скакуноў у ваду і веласіпедыстаў. Сярод іх і чэмпіён спаборніцтваў у гонцы з паасобным стартам Васіль Кірыенка.

На радзіму вярнуліся і нашы гімнасткі і іх трэнеры. Дарэчы, менавіта прадстаўнікі Асацыяцыі гімнастыкі заваявалі ў Баку львіную долю ўзнагарод. На п'едэстале пашаны бліскалі і беларускія скакуны на батуце і акрабаткі.

У медальным заліку зборная Беларусі па-ранейшаму займае чацвёртае месца. У скарбонцы нашай каманды 41 узнагарода, і гэта другі вынік пасля Расіі ў колькасці заваяваных медалёў.