На Еўрапейскіх гульнях будуць задзейнічаныя 8 тысяч валанцёраў

28 ноября 2018

Колькасць заявак ад добраахвотнікаў ужо даўно пераваліла за 10 тысяч. Зараз памочнікі актыўна праходзяць падрыхтоўку - вывучаюць англійскую, вучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу. А каманда Агенцтва тэленавін за 205 дзён да пачатку Еўрапейскіх гульняў працягвае знаёміць сваіх гледачоў з найважнейшымі аб'ектамі спартыўнага форуму і... не толькі з імі. Сённяшняя серыя "Пашпарта аб'екта" будзе ўнікальнай, і прысвечаная яна абсалютна ўсім пляцоўкам. Бо на кожнай з іх будуць працаваць яны - валанцёры. Такім чынам, хто гэтыя людзі, гатовыя дапамагчы ў любой сітуацыі.

Першапачаткова валанцёрамі звалі выключна салдат-добраахвотнікаў. Сваю бягучую трактоўку гэтае слова атрымала толькі ў 20-м стагоддзі, калі людзі бясплатна сталі аднаўляць разбураную ў выніку Першай сусветнай вайны інфраструктуру. Зараз існуе шмат відаў валанцёрства. Адзін з самых папулярных - спартыўны.

Добраахвотнікі дапамагалі яшчэ на самых першых Алімпійскіх гульнях. І вось якая тэндэнцыя: з кожным годам павялічвалася колькасць валанцёраў на галоўных стартах чатырохгоддзя. Гульні ў Альбервілі, 1992 год - амаль 9 тысяч чалавек. Праз 10 гадоў Алімпіяда ў Солт-Лейк-Сіці - больш як 26 тысяч памочнікаў.

На I Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў Баку, было 11 тысяч валанцёраў. На Еўрапейскіх гульнях у Мінску будзе задзейнічана 8 тысяч чалавек. Стартавала дабраахвотніцкая праграма 15 верасня 2017 года. А будзе працягвацца да 1 красавіка 2019-га. На дадзены момант пададзена больш як 11 тысяч заявак. Яны і складуць конкурс. Для дапамогі на гэткай маштабнай падзеі прыцягнуць лепшых.

Падаць заяўку можна на афіцыйным сайце Еўрапейскіх гульняў. Шлях пачынаецца з выбару функцыянальнага кірунку.

Усяго іх 20. Валанцёры, напрыклад, аддзела "Кейтэрінг" будуць дапамагаць у арганізацыі працы аб'ектаў харчавання. Хтосьці зоймецца наладжваннем транспартных перавозак, сустрэч і ад'ездаў гасцей. Патрабаванні да ўсіх стандартныя: валоданне англійскай мовай, устойлівасць да стрэсаў, зычлівасць. Аднак ёсць і выключэнні.

Праца па падрыхтоўцы памочнікаў вядзецца і вялася. Так некаторыя валанцёры гульняў атрымалі практычны досвед падчас чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Менавіта гэтыя актывісты возьмуць на сябе ролю лідараў на еўрапейскім форуме.

На час Еўрапейскіх гульняў інтэрнаты беларускіх універсітэтаў стануць дамамі для валанцёраў. Будынкі падбіраліся так, каб яны знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці да спартыўных аб'ектаў. Усяго будзе падрыхтавана 8 месцаў.

Валанцёры павінны быць вядомымі. Таму пільная ўвага да формы. За вобраз памочнікаў узяла адказнасць дызайнер Юлія Латушкіна.