Прайграем Славеніі, але захоўваем выдатныя шанцы на выхад у плэй-оф валейбольнага чэмпіянату Еўропы. Напярэдадні каманда Віктара Бекшы саступіла ледзь ці не самай прагрэсуючай зборнай кантынента: славенцы перамаглі ў трох партыях - 25:20, 25:20, 25:15. У групе мы займаем 5 пазіцыю, на радок вышэй - чэхі, якія былі абыграныя намі раней. Але ў тых на матч больш. У накаўт-раўнд выходзяць 4 зборныя з секстэту.
8 верасня Беларусь згуляе супраць аўтсайдара - Чарнагорыі. Групу завершым 9 верасня паядынкам супраць Балгарыі.













