На гэтым тыдні атрымала працяг вялікая спартыўная рэформа

28 апреля 2013

На гэтым тыдні атрымала працяг вялікая спартыўная рэформа, запушчаная сёлета пасля доўгіх перамоў і ўзважвання ўсіх за і супраць. Гэтым разам хакей. У аўторак адбылося пасяджэнне выканкама федэрацыі, на якой было агучана рашэнне скараціць да мінімуму легіянерскую квоту. Усё гэта на фоне і выступленняў зборнай, і становішча ў КХЛ, і вось, напрыклад, на фоне такіх лічбаў: за мінулы сезон наведвальнасць матчаў беларускага першынства знізілася на 61 тысячу чалавек.

Што рабіць? Ці дапамогуць тыя меры, якія прапісалі ў нядаўніх прэзідэнцкіх указах, і рашэнні, агучаныя на тыдні ў федэрацыі? Пра гэта мы спыталіся ў памочніка Прэзідэнта па пытаннях спорту Максіма Рыжанкова (відэа).