На гэтым тыдні вызначыліся пераможцы цяперашняга "Скуранога мяча" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

16 сентября 2018

Ісціна простая: спорт вышэйшых дасягненняў немагчымы без масавага. Зараз на кантыненце праходзіць Ліга нацый па футболе. Для беларускай зборнай - гэта найлягчэйшы і просты шлях трапіць на чэмпіянат Еўропы-2020. На дадзены момант каманда Ігара Крывушэнкі перамагла Сан-Марына і распісала міравую з Малдовай. У складзе нашай зборнай ёсць гульцы, якія выйшлі з рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч". Напрыклад, форвард Павел Няхайчык, паўабаронца Сяргей Кісляк.

На гэтым тыдні вызначыліся пераможцы цяперашняга "Скуранога мяча" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Упершыню спаборніцтвы прайшлі на стадыёне па вуліцы Маякоўскага, які прымае матчы чэмпіянату краіны па футболе. Упершыню судзілі гульні атэставаныя арбітры. Сёлета турнір аб'яднаў больш як 3 тысячы каманд і звыш 41 тысячы аматараў футбола. Да фіналу дайшлі 24 калектывы хлапчукоў у трох узроставых групах. Адзначу, што ўсе хлопцы не старэйшыя за 14 гадоў. І ў самай дарослай і прэстыжнай катэгорыі інтрыга захавалася да апошняй хвіліны. Пераможца вызначыўся па пенальці. "Азімут" абгуляў "Фартуну".

Але ўпрыгажэннем турніру сталі дзяўчынкі. Прыгажуні змянілі сукенкі і туфлі на форму і буцы і даказалі, што яны таксама ўмеюць гуляць у футбол. Тытул разыгралі 8 каманд. Футбалісткі выдатна перасоўваліся па полі, аддавалі дакладныя перадачы і забівалі прыгожыя галы. Лепшым стаў калектыў "Надзея" з Шчучынскага раёна. Адзінае, што не змаглі спартсменкі, гэта стрымаць свае дзявочыя эмоцыі пасля матча.

"Скураны мяч" праводзіцца ўжо больш як паўстагоддзя. У спаборніцтвах могуць прымаць удзел толькі тыя хлопцы, якія не займаюцца ў спецыялізаваных футбольных школах і акадэміях.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя