На этапе ралі-рэйду "Дакар-2019" у беларуса чацвёртае месца

11 января 2019

У чацвёрты дзень аўтамарафону па тэрыторыі Перу ўдзельнікі пераадолелі 405 кіламетраў па пясках і дзюнах. Лідар беларускай каманды "МАЗ-Спортаўто" Сяргей Вязовіч, які стартаваў з 20-ай пазіцыі, здолеў ушчыльную падысці да лідараў. Яго час 4 гадзіны 23 хвіліны. Пераможца этапа расіянін Андрэй Каргінаў быў хутчэйшым за беларуса на 13 хвілін.