На этапе Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу Беларусь аказалася на восьмым радку

12 января 2017

Сёння на этапе Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу наша чацвёрка ў эстафетнай гонцы ўвайшла ў топ-8. Беларусь прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і ўпершыню пасля вяртання ў вялікі спорт у эстафеце ўдзельнічала Дар'я Домрачава. Нашы дзяўчаты паказалі добрую хуткасць. І няхай крыху не пашанцавала ў стральбе, менавіта на лыжні беларускія біятланісткі змаглі максімальна нівеліраваць разрыў ад лідараў і заваяваць заліковыя балы. З Рупольдынга перадае Павел Капуцкі.

Біятлонная класіка. Менавіта так называюць спаборніцтвы ў Рупольдынгу. Тут заўсёды вельмі шмат балельшчыкаў і менавіта гэты этап Дар'я Домрачава разглядала як магчымы варыянт для вяртання ў вялікі спорт. У выніку паспела крыху раней: да Аберхофа.

Тады Домрачава двойчы трапіла ў очковую зону, але месцы ў чацвёртым дзясятку, вядома, не тое, пра што марыць наша чэмпіёнка. У Дар'і шмат прыхільнікаў у Еўропе. Але і беларусы прыехалі ў Рупольдынг падтрымаць яе.

А гэта ўжо не проста балельшчыкі: работнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене ехалі сюды больш чым сто кіламетраў.

У медыяцэнтры сустракаем даўняга прыхільніка таленту Дар'і Домрачавай. Дзмітрый Губерніеў пра жыццё зорнай беларускі звычайна ведае крыху больш за астатніх. За паўгадзіны да эстафеты ён даў "Беларусь 1" невялікі каментарый.

Адкрывала эстафету, як гэта звычайна і бывае, Надзея Скардзіна. У суме яна выкарыстала тры дадатковыя патроны, але пасля хваробы адзін з нашых лідараў пакуль не ў лепшай форме. У Аберхофе яна прапусціла спрынт і праследаванне. У выніку пасля першага этапа мы 13-я. Дарэчы, Надзея, як і балельшчыкі, таксама разлічвала на залатую Дар'ю.

Наступнай бегла не Домрачава, а Пісарава. Другая наша Надзея сябе апраўдала. Дзесяць з дзесяці, і беларускі ўжо сёмыя. Адставанне ад першага месца - крыху менш чым хвіліна.

І вось на трэцім этапе бегла Домрачава. Сама так захацела, звычайна яна закрывае эстафету. Адзін дадатковы патрон на лежні. І блізкасць правалу на стойцы - адразу тры недакладныя выстралы.

На класе беларуска закрывае астатнія мішэні і абходзіцца без штрафу. На перадачы эстафеты Дар'я шостая.

Стомленая Дар'я стрымлівае абяцанне і падыходзіць да нашай камеры (відэа).

Завяршала эстафету Ірына Крыўко. Тры дадатковыя патроны, і ў фінішным пратаколе Беларусь на восьмым радку. Заўтра ў 16:45 у Рупольдынгу пройдзе мужчынскі спрынт, а ў суботу ў 16:30 спрынт пабягуць жанчыны. За выступленнем Дар'і Домрачавай і яе сябровак па камандзе ў прамым эфіры можна сачыць на "Беларусь 5".