На этапе Кубка свету па біятлоне сёння пройдзе мужчынская эстафета

18 января 2020
Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Мікіта Лабастаў і Раман Ялётнаў - менавіта ў такі  чарговасці сёння адправяцца на дыстанцыю  мужчынскай эстафеты, якая пройдзе ў рамках этапа Кубка свету ў Рупальдынгу,  нашы біятланісты. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі  ў 16:10. Усяго  на старт выйдуць 26 эстафетных каманд. На этапе Кубка свету сёння  перадапошні дзень. Заўтра дзве гонкі праследавання.