На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі сёння згуляе са Славакіяй - прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

21 мая 2021
Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе свой першы паядынак на чэмпіянаце свету. Турнір прымае Латвія. У саперніках у каманды Міхаіла Захарава - хакеісты са Славакіі. Для параўнання - на чэмпіянаце свету ў 2019 годзе ў першым дывізіёне з цяперашняга саставу ў беларусаў былі толькі 8 хакеістаў. Міхаіл Захараў запрасіў у каманду 12 дэбютантаў, 3 з якіх  галкіперы. Паядынак Беларусь - Славакія ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Пачатак у 20:15.