На "Чыжоўка-Арэне" ў пятым матчы фіналу чэмпіянату краіны мінскае "Юнацтва" прыме гродзенскі "Нёман"

10 апреля 2019

Уладальнік Кубка Прэзідэнта па хакеі можа вызначыцца ўжо сёння. На "Чыжоўка-Арэне" ў пятым матчы фіналу чэмпіянату краіны мінскае "Юнацтва" прыме гродзенскі "Нёман". Лік у серыі да чатырох перамог 3:1 на карысць каманды Захарава. Канкурэнты ў цяперашнім супрацьстаянні ў плэй-оф толькі адзін раз абышліся без авертайма. Нагадаем, каманда з Гродна - дзеючы чэмпіён. Такім чынам, прамая трансляцыя фіналу на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:30.