На Чыжоўка-Арэне згулялі Італія і Нарвегія

10 мая 2014

Літаральна некалькі хвілін таму завяршыўся яшчэ адзін матч. На Чыжоўка-Арэне згулялі Італія і Нарвегія. Упэўненую перамогу святкавалі нарвежцы - 3:0. На Мінск-Арэне ўсё яшчэ гуляюць зборныя Казахстана і Германіі. Тры перыяды не выявілі пераможца. Па-ранейшаму 1:1. Гуляецца дадатковы час.


Сёння ў Мінску пройдуць яшчэ чатыры матчы. У групе А шведы згуляюць з датчанамі, канадцы са славакамі. У групе В Фінляндыя супраць Латвіі, а зборнай ЗША будуць супрацьстаяць швейцарцы.