На "Чыжоўка-Арэне" стартавалі XII Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд

27 октября 2018

На малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" сёння стартавалі XII Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У матчы адкрыцця сезона дзеючы трыумфатар турніру - каманда Прэзідэнта - сустракалася з дружынай Мінскай вобласці. Аўтарам першай закінутай шайбы новага сезона стаў нападаючы Аляксандр Бурмістронак. Аднак нягледзячы на гэта ў дэрбі цэнтральнага рэгіёна каманда Кіраўніка дзяржавы ўсё ж здабыла валявую перамогу - 6:2. Аляксандр Лукашэнка ў свой актыў запісаў трэцяе ўзяцце варот.

У наступную суботу каманда Прэзідэнта на выездзе згуляе супраць дружыны Магілёўскай вобласці. Каманда цэнтральнага рэгіёна пазмагаецца з хакеістамі Гродзенскай вобласці. Адзначым, рэспубліканскія спаборніцтвы з'яўляюцца важным этапам падрыхтоўкі каманды Кіраўніка дзяржавы да Міжнароднага Каляднага турніру сярод аматараў, які традыцыйна адкрывае спартыўны год у краіне.