На "Чыжоўка-Арэне" зборная Беларусі па дзюдо змагаецца за выхад у фінал камандных спаборніцтваў

25 июня 2019

Вяртаемся на “Чыжоўка-Арэну”, дзе зборная Беларусі па дзюдо ў гэтыя хвіліны змагаецца за выхад у фінал камандных спаборніцтваў.

Там працуе наша здымачная група і спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне). Не буду доўга трымаць інтрыгу, паколькі сам хвалююся за нашых спартсменаў. Паўфінал Беларусь - Расія зараз у самым разгары. І пакуль цяжка сказаць, у каго шанцы большыя. Занадта роўныя і прынцыповыя схваткі.

І гэта зразумела, бо на коне выхад у фінал каманднага турніру, па спаборніцкай сетцы якога беларусы па чарзе перамаглі Венгрыю і Аўстрыю. Дарэчы, у паядынку супраць аўстрыйцаў зрабіла важны для нашай каманды камбек чэмпіёнка ў асабістым першынстве II Еўрапейскіх гульняў Марына Слуцкая. І наступным сапернікам стала расійская каманда. Зараз ідзе ўжо чацвёрты паядынак.

Такім чынам, чакаем схватак за медалі, якія стартуюць тут, на Чыжоўка-Арэне, у 16:00.