Да гэтай гадзіны на Калядным турніры завяршыліся два матчы з чатырох. Швейцарыя абгуляла Кітай 7:4. А асблівую ўвагу, як звычайна, звяртае на сябе каманда Расіі - адзін з галоўных фаварытаў. Нагадаем, нашы ўсходнія суседзі тройчы выйгравалі Калядны турнір. Сёння ў паядынку супраць зборнай Балкан яны даказалі, што і ў гэты раз здольныя выйсці фінал. Перамога расіянаў - 19:1.
Турнір сярод падлеткаў і дзяцей "Залатая шайба" гэтым разам праводзіцца паралельна з Калядным турнірам. Моладзь мае магчымасць на свае вочы ўбачыць гульню прызёраў чэмпіянатаў свету і Алімпіяд. Мяркуючы па выніках першага дня, фаварытам у старэйшай групе з'яўляецца мінская каманда "Грыфоны". Сёння яны разграмілі "Нафтаград" з Віцебскай вобласці з лікам 12:3.
А зараз ізноў вяртаемся на вялікую пляцоўку "Чыжоўка-Арэны", дзе праходзіць паядынак паміж камандай Прэзідэнта і дружынай з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Ідзе першы перыяд, лік 0:0 Вынікі першага дня турніру падвядзем у "Панараме".













