На "Чыжоўка-Арэне" каратысты разыгралі 6 камплектаў узнагарод

29 июня 2019

Расказвае Крысціна Камыш. На "Чыжоўка-Арэне" сёння было гэтак жа горача, як і ў Палацы спорту. 6 камплектаў узнагарод разыгрываліі каратысты. Гэты від спорту толькі-толькі ўвайшоў у алімпійскую сям'ю. Каратэ дэбютуе на Гульнях у Токіа-2020. Таму ад вынікаў, якія паказвалі атлеты на татамі сёння, залежала іх прысутнасць на Алімпіядзе ў Японіі праз год.

На II Еўрапейскіх гульнях спартсмены спаборнічаюць у дзвюх дысцыплінах: ката і кумітэ. Ката можна параўнаць з паядынкам супраць уяўнага праціўніка. 70% ацэнкі суддзяў тут аддаецца тэхніцы, 30 - атлетызму. І ў ранішняй сесіі Марыя Фурсава забяспечыла сабе паядынак за бронзу.

Заўтра ў праграме спаборніцтваў толькі кумітэ. Старт кваліфікацыі ў 9 раніцы. А паядынкі за медалі пачнуцца ў 15:00. 6 камплектаў узнагарод на коне. Ва ўсіх вагавых катэгорыях заяўленыя беларусы. Будзем хварэць за нашых.