На "Чыжоўка-Арэне" працягваецца 15-ы Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

3 января 2019

Мы зноў вяртаемся да галоўнай хакейнай падзеі гэтай зімы. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" стартаваў 15-ы Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі і фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба". На прамой сувязі наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў. Чакаем ад вас самыя апошнія навіны.

Тут, на "Чыжоўка-Арэне", працягваецца хакейнае свята. Як вядома, гэта ўжо стала традыцыяй - у дні Каляднага турніру аматараў хакей на прыз Прэзідэнта Беларусі праходзіць і фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба".

І пасля сустрэчы паміж камандамі Славакіі і Швейцарыі, у якой перамаглі славацкія хакеісты, 10-4, на лёд выйшлі хлопцы з каманды "Грыфоны" Цэнтральнага раёна сталіцы. Яны сапернічаюць з "Металургам" Жлобінскага раёна. Пра вынік гэтага паядынку абавязкова раскажам вам у найбліжэйшых выпусках навін. Таксама вялікі матэрыял сёння ў "Панараме".

А пакуль мы прадоўжым чакаць урачыстай цырымоніі адкрыцця юбілейнага, 15-га, Каляднага турніру, якая пачнецца зусім хутка, у 17:30. У 19 гадзін каманда Прэзідэнта Беларусі згуляе супраць зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея.