На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы сёння за медалі пазмагаюцца два беларусы

25 октября 2013

У вагавой катэгорыі да 85 кілаграмаў на памост выйдуць Андрэй Рыбакоў і Мікалай Новікаў. У скарбонцы беларускай зборнай, нагадаем, ужо ёсць адзін медаль. Бронзу ў вагавой катэгорыі да 69 кілаграмаў у суме дваябор'я заваявала Дзіна Сазановец. Да таго ж цяжкаатлетка выйграла малое серабро ў практыкаванні штуршок.